У Беларусі працягваецца IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва

19 марта 2019

Сёлета акцэнт на працу ў рэгіёнах. Паводле слоў арганізатараў, перад тым як прыцягваць замежных інвестараў, каб выратаваць стратныя прадпрыемствы, трэба звярнуць увагу на беларускі бізнес. Надаюць увагу і маладому пакаленню: у рамках тыдня праходзяць акцыі "Прадпрымальнікі аб прадпрымальніцтве" і "Дэманструем свой бізнес".

Сёння ўдзельнікі Тыдня беларускага прадпрымальніцтва разам з прадстаўнікамі аўстрыйскіх дзелавых колаў абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва.