Указ падпісаў Прэзідэнт. Дакумент прадугледжвае дадатковую падтрымку арганізацый рэальнага сектара эканомікі, жыллёвага будаўніцтва, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія прадаюць на экспарт або займаюцца імпартазамяшчэннем. Для рэалізацыі гэтых мер ураду дадзены дадатковыя паўнамоцтвы ў інвестыцыйнай, бюджэтна-фінансавай і падатковай сферах. Гэта дазволіць аператыўна прымаць рашэнні, каб захаваць збалансаванасць бюджэту. Акрамя гэтага, Савету Міністраў даецца права аператыўна рэагаваць на недружалюбныя дзеянні замежных дзяржаў.
У Беларусі прынятыя дадатковыя меры для стабільнага функцыянавання эканомікі
17 марта 2022













