У Беларусі прадставілі новую мадэль электрамабіля

10 марта 2020
Сёння ў сталіцы прэзентавалі новы электрамабіль. Экатранспарт кітайскага аўтавытворцы закупіў завод "Белджы". Пакуль 4 экзэмпляры. Мадэль Geely геаметрыя А прадстаўленая ў дзвюх версіях: стандартнай - на адной падзарадцы можна праехаць 400 кіламетраў і вялікай далёкасці - з прабегам 500 кіламетраў. У найбліжэйшы час аўто паступяць у дылерскія цэнтры, каб правесці выпрабаванні і вывучыць попыт.

Генадзь Свідзерскі, дырэктар СЗАТ "Белджы": "Гэты аўтамабіль гарантуе свае тэхнічныя характарыстыкі пры тэмпературы не ніжэй за 11 градусаў. Гэта не значыць, што ён не можа працаваць пры мінус 10, але яго параметры будуць значна горшыя. Таму нам зараз важна правесці выпрабаванні. Усё-такі эксплуатацыя ў Беларусі і ў Шанхаі розныя".

Вывучэнне рынку электрамабіляў будзе праходзіць да канца вясны. Пасля гэтага на заводзе прымуць рашэнне аб продажы экатранспарту і назавуць яго кошт.