У Беларусі з'явіцца рэестр вытворцаў арганічнай прадукцыі

5 декабря 2018

У яго ўключаць фермераў і сельгаспрадпрыемствы, якія пройдуць сертыфікацыю на адпаведнасць дзяржстандартам. Гэта прадугледжана законам аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі - яго асноўныя нормы пачнуць працаваць наступнай восенню. Раней нашы фермеры атрымлівалі такія сертыфікаты за мяжой, працэдура займала час і была дарагой. Чакаецца, што беларуская сертыфікацыя скароціць выдаткі вытворцаў і абароніць іх інтарэсы. У краіне з'явіцца свая маркіроўка арганічных прадуктаў. Пакупнік будзе выразна ведаць, які тавар сапраўды "зялёны".

Лізавета Казленка, начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі: "Вытворца арганічнай прадукцыі, які атрымаў сертыфікат, мае права наносіць гэты знак. Патрабаванні да яго ўстаноўленыя. Выглядаць ён будзе такім чынам. Калі гаварыць пра серыйную прадукцыю, на агульных падставах сертыфікат выдаецца на 5 гадоў".

Беларуская сертыфікацыя дазволіць выходзіць і на міжнародныя рынкі. Наша краіна зацікаўленая ўніфікаваць стандарты з еўрапейскімі патрабаваннямі, каб працаваць на экспарт. Сёння попыт у Еўропе на арганічны прадукт шматкроць перавышае прапанову.