У Беларусі з'явіцца вытворчасць лекаў па кітайскай тэхналогіі

14 июля 2015

Пагадненне было дасягнута сёння ў Мінску. Подпісы пад дакументам  паставілі прадстаўнікі кітайскай правінцыі Цінхай. Плануецца, што з гэтым праектам у Беларусь прыйдуць і новыя тэхналогіі. Развіваць яго будуць на базе кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень".

Аляксандр Ярашэнка, намеснік Міністра эканомікі Беларусі: "Вытворчасць заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваць у выглядзе асновы наш лён, г.з. гэта наш прадукт. Кітайскі бок гатовы разгледзець магчымасці фінансавання пасеваў, уборкі лёну з тым, каб атрымліваць з гэтай прадукцыі магчымасць вытворчасці лекавых прэпаратаў па кітайскіх тэхналогіях, па высокіх тэхналогіях, а таксама выкарыстоўваць гэты прадукт, у т.л. перапрацаваны, у выглядзе алею льнянога для экспарту ў КНР".  

 

 

Сёння Мінск прымае беларуска-кітайскі форум па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з правінцыяй Цінхай. Кітайскія партнёры прэзентуюць у сталіцы арыгінальную прадукцыю мясцовых кампаній, а таксама ацэньваюць інвестыцыйныя магчымасці Беларусі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя