У Беларусі з'явіцца фонд венчурнага інвесціравання

20 ноября 2019

Над канцэпцыяй сёння працуе Банк развіцця.

Размова аб фінансаванні праекта на самай ранняй стадыі, калі рызыка не вытрымаць канкурэнцыю і не ўтрымацца на рынку яшчэ вельмі высокая. Важнасць такой практыкі адзначаюць усе эксперты Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, які гэтымі днямі праходзіць у Беларусі. Напярэдадні завяршыўся міжнародны форум, дзе маладых бізнесменаў кансультавалі ўжо вопытныя гульцы. А  ў праграме сёння - цырымонія ўручэння прэміі "Прадпрымальнік года".  

Рэгіянальны форум прадпрымальніцтва пройдзе заўтра ў Брэсце

Заўтра асноўнай пляцоўкай Тыдня стане Брэст. Там упершыню пройдзе рэгіянальны форум прадпрымальніцтва і ўзнагароджанне лепшага бізнес-ментара краіны.