У планах дэпартамента па энергаэфектыўнасці - завяршыць іх будаўніцтва да 2020 года. Такія лічбы прагучалі напярэдадні на выніковай калегіі. Спецыялісты адзначылі, што летась выкарыстанне мясцовага паліва ў нашай краіне дасягнула без малога 30%. Было ўведзена ў эксплуатацыю 27 новых кацельняў. Сумарная магутнасць - больш чым 46 мегават. За апошні час энергаёмістасць ВУП Беларусі знізілася да ўзроўню Канады і Фінляндыі.
Міхаіл Малашэнка, намеснік старшыні Дзяржстандарту Беларусі - дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці: "У Рэспубліцы Беларусь ужо ёсць не проста асобныя, а шэраг раённых гарадоў і раёнаў, у якіх доля мясцовых відаў паліва ў кацельна-пячным паліве складае больш чым 90%. І гэта арганізацыям ЖКГ эканамічна выгадна".
Ужо сёння ідзе работа над будаўніцтвам фотаэлектрычных станцый і ветраўстановак. У Наваполацку летась была запушчана новая біягазавая ўстаноўка. На працягу некалькіх гадоў спецыялісты абяцаюць забяспечыць незалежнае энергазабеспячэнне ўсіх аграгарадкоў нашай краіны.













