У Беларусі павышаецца тарыфная стаўка першага разраду

19 февраля 2015

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў. Для аплаты працы працаўнікоў бюджэтных і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, тарыфная стаўка першага разраду з 1 лютага - 277 тысяч рублёў, з 1 сакавіка будзе 292 тысячы.

Павышэнне тарыфнай стаўкі дазволіць павялічыць заработную плату бюджэтнікам. Адначасова павысяцца і дзяржстыпендыі, даплаты маладым спецыялістам, за навуковыя ступені, а таксама іншыя выплаты, якія залежаць ад стаўкі першага разраду. Нагадаем, гэта стаўка летась павышалася двойчы: з красавіка і з мая, у выніку чаго павялічылася амаль на 6%.