У Беларусі пабудуюць завод па вытворчасці выбеленай цэлюлозы

4 июня 2013

Сумеснае з Кітаем прадпрыемства павінна поўнасцю замкнуць цыкл дрэваапрацоўкі ў краіне. Пра гэта заявіў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў. У Пекіне прайшлі перамовы з кіраўніцтвам кітайскіх кампаній, занятых у сумесных з Беларуссю праектах.

Ключавой тэмай стала аўтамабільная. Спецыяльна для высокага госця кампанія Джылі арганізавала ў двары беларускага пасольства своеасаблівы шоу-рум. Андрэю Кабякову паказалі аўтамабілі, якія ў перспектыве будуць сыходзіць з канвеера завода ў Барысаве. Па планах інвестараў, магутнасць прадпрыемства складзе 10 тысяч машын за год.


Яшчэ адзін знакавы сумесны праект - будаўніцтва ў Мінску гасцініцы Пекін. Атэль павінны здаць да чэмпіянату свету па хакеі.

У цэлым у адносінах Беларусі і Кітая Андрэй Кабякоў бачыць вялікі патэнцыял. Узаемны тавараабарот летась склаў 3 мільярды долараў.