У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб сістэмным скарачэнні адміністрацыйных працэдур

15 марта 2017

Сёння ва ўрадзе прадстаўнікі ўлады і бізнесу абмеркавалі дэталі дакумента. Сярод прапаноў – адмяніць як мінімум 21 працэдуру і правесці інвентарызацыю астатніх. У праект закладзены новы прынцып - адну працэдуру ўводзіш, дзве адмяняеш. Тады, па меркаванні рабочай групы, можна будзе гаварыць пра эфектыўнасць працэсу па спрашчэнні вядзення бізнесу. Акрамя гэтага, плануецца да 2020-га года большасць працэдур перавесці ў электронны выгляд.

Нагадаем, да 20 сакавіка прапановы ўсіх падгруп падагульняць і перададуць у асноўную групу, якой трэба будзе разгледзець усе напрацоўкі.