У Беларусі плануюць прыняць новы закон аб банкруцтве

18 ноября 2015

У дакуменце ўдакладняць крытэрыі пападання прадпрыемства пад працэдуру банкруцтва, а таксама санацыі. Прапаноўваюцца механізмы максімальна ранняга рэагавання. Гэта ўчора заявілі падчас падвядзення вынікаў штогадовага конкурсу "Банкруцтва. Антыкрызіснае кіраванне". Форум праводзіцца сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ВНУ і дапамагае выявіць будучых менеджараў, якія здольныя арыгінальна думаць, прымаць нестандартныя рашэнні.

Ігар Ашуркевіч, старшыня асацыяцыі па антыкрызісным кіраванні і банкруцтве: "Мы ставім сабе мэтай быстрыню ўваходу прадпрыемства ў працэс санацыі, працэдуру фінансавага аздараўлення. Вопыт апошніх гадоў паказвае, што прадпрыемства досыць позна звяртаецца па сваё рэфармаванне, рэарганізацыю праз працэдуру аб банкруцтве".

Адзначым, працэдуры банкруцтва і санацыі - гэта рыначныя інструменты. У Беларусі яны выкарыстоўваюцца з сярэдзіны 90-х. У заходніх эканоміках - амаль стагоддзе.