У Беларусі плануецца ўвесці закладную сістэму на тару

18 августа 2017

Аб гэтым паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі.

Увядзенне дэпазітнай закладной сістэмы на тару прадугледжана нацыянальнай стратэгіяй па звароце з цвёрдымі камунальнымі адыходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі да 2035 года. Урад зацвердзіў яе ў жніўні. Таксама прадугледжана паляпшэнне сістэмы ўліку і лагістыкі пры звароце з камунальнымі адыходамі, удасканаленне нарматыўнай прававой базы.

Аляксандр Церахаў, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі: "Тое добрае старое, што мы памятаем у Савецкім Саюзе, калі кожны грамадзянін, купляючы нейкі напой, быў зацікаўлены, каб здаць тару, якую ён меў, і атрымаць за гэта вызначаную грашовую ўзнагароду. Зараз гэта плануецца на іншым узроўні з прымяненнем сучасных тэхналогій".

Галоўная мэта - дасягнуць да 2035 года не меней за 50 % узроўню выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Гэты паказчык на дадзены момант складае 12 %.