У Беларусі першы ўкос траў выкананы на 246 тыс. га.

5 июня 2020
Калі дзень год корміць. Беларускія аграрыі завяршаюць першы ўкос травы. Мінулую вясну называюць няпростай: скачкі тэмператур, нераўнамерныя ападкі і нават начныя замаразкі. Аднак перыпетыі надвор’я толькі падганяюць сапраўдных прафесіяналаў. Усё больш гаспадарак з кожным годам пераходзяць на больш прагрэсіўныя метады нарыхтоўкі і захоўвання кармоў. У чым сакрэт лідараў аграрнай гонкі - даведалася Ганна Кавалёва (відэа).