У Беларусі чакаецца сабраць 160 тысяч тон яблыкаў

8 августа 2019

У краіне ў разгары - уборачная кампанія. Планы на ўраджай яблыкаў сёлета агучыў Мінсельгасхарч. Паводле прагнозаў, чакаецца сабраць 160 тысяч тон.

Гэта менш, чым у папярэднім, які быў асоба шчодры на яблыкі, але больш, чым было сабрана гадамі раней. Так, для параўнання: у 2018 годзе 240 тысяч тон, да гэтага максімальная планка 140 тысяч. Так што гэты год, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, вясновыя замаразкі ў перыяд цвіцення садоў і засушлівы чэрвень, павінен парадаваць аматараў беларускага яблыка. 

Уладзімір Гракун, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Даныя аб'ёмы яблыкаў дазволяць нам закласці стабілізацыйныя фонды, забяспечыць насельніцтва, у гандлёвых сетках. Працуюць нарыхтоўчыя атрады Белкаапсаюза, якія закупляюць лішкі харчавання для далейшай рэалізацыі ў гандлёвых сетках Белкаапсаюза".

Пры гэтым беларускі яблык любяць і за мяжой - значная частка нашай садавіны ўжо збіраецца паехаць у Расію, дзе іх купляюць у вялікіх аб'ёмах і па салодкай цане. Да нас жа могуць прывезці таннае польскае, і не выключана, што леташняе, дзе карысці - грош. Чаму беларускаму яблыку складае канкурэнцыю замежнае, і чаму абмен не раўнацэнны. Хто вінаваты? Аб гэтым у "Галоўным эфіры" ўжо ў гэту нядзелю.