Аляксандр Канюк: У Беларусі адказнасць за падатковыя злачынствы павінна быць жорсткай

9 августа 2016

Такое меркаванне агучыў журналістам генеральны пракурор Аляксандр Канюк. У Генеральнай пракуратуры прайшло пасяджэнне круглага стала: бізнесмены, падатковыя інспектары і юрысты сабраліся для таго, каб абмеркаваць пытанні выканання заканадаўства ў сферы падаткаабкладання. Сустрэча ў такім фармаце праходзіла ўпершыню. Агульнае рашэнне, да якога прыйшлі бакі, у тым, што заканадаўства падатковай сферы павінна быць стабільным. Нядаўна Міністэрства па падатках і зборах уносіла прапанову замарозіць правілы гульні ў падатковай сферы на 3-4 гады. У выніку з улікам розных акалічнасцяў было вырашана не змяняць літару закону на працягу фінансавага года.

І як заявіў сёння міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, радыкальных змяненняў падатковага заканадаўства на будучы год не прадбачыцца. Аб чым яшчэ змаглі дамовіцца бізнесмены, падатковыя інспектары і супрацоўнікі пракуратуры - раскажуць нашы карэспандэнты ў "Панараме".