У Беларусі адмяняецца абавязковы продаж часткі валютнай выручкі суб'ектамі гаспадарання

31 июля 2018

Навіна апошняй гадзіны. У Беларусі адмяняецца абавязковы продаж часткі валютнай выручкі суб'ектамі гаспадарання. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Гэтая мера будзе спрыяць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускіх экспарцёраў, а таксама стане істотным фактарам для паляпшэння ўмоў вядзення бізнесу ў краіне. Усе падрабязнасці - у "Панараме".