У Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

23 августа 2023

Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Штогод работнікі Белстата апрацоўваюць больш за 2 мільёны справаздач, размяшчаюць каля 5 тысяч матэрыялаў і ствараюць прыкладна 1600 прэс-рэлізаў.

Белстат: праўдзіва і аб'ектыўна аб важным

Жыхары краіны атрымліваюць праўдзівую і аб'ектыўную інфармацыю больш чым па 700 паказчыках. Напярэдадні прафесійнага свята старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі заявіла, што з моманту стварэння Саюзнай дзяржавы тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй павялічыўся ў сем разоў: летась ён склаў амаль 46 мільярдаў долараў.

Белстат цесна ўзаемадзейнічае з Еўразійскім эканамічным саюзам і краінамі СНД. Ужо сёлета ў лістападзе-снежні рэспубліканскі орган дзяржкіравання запусціць геастатыстычны партал: у кожнага карыстальніка будзе доступ да лічбаў перапісу насельніцтва і эканамічных характарыстык кожнага рэгіёна краіны.