У Беларусі вызначаны дакладныя падставы для праверак бізнесу

7 мая 2018

Аб гэтым у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" заявіў кіраўнік Дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Нагадаем, у краіне кардынальна змяніўся кантроль у бізнес-асяроддзі. Планавыя інспекцыі арганізацый адышлі ў мінулае. Кантралёры пераходзяць у рэжым выбарачных праверак. Г.з. на прадпрыемства прыйдуць толькі ў тым выпадку, калі ў таго высокія рызыкі парушэнняў закона. Крытэрыі сумесна распрацавалі амаль чатыры дзясяткі міністэрстваў і іншых дзяржорганаў. Яны будуць прымяняцца з наступнага года.

Інфармацыя аб праверках будзе ў адкрытым доступе на сайце Камітэта дзяржкантролю. І кожны бізнесмен зможа загадзя даведацца, ці прыйдуць да яго кантралёры. Новыя падыходы замацаваў указ Прэзідэнта з ліберальнага пакета дакументаў для бізнесу.