У Беларусі намалочана больш як 1 млн тон збожжа

26 июля 2023

На сёння беларускія аграрыі намалацілі адзін мільён 64 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць 35,8 цэнтнера з гектара. З улікам рапсу ўбрана больш за паўтара мільёна тон новага ўраджаю.

Уборка не спыняецца ні на хвіліну. Наш каравай - справа агульная. І якім ён будзе, залежыць ад укладу кожнага. Асаблівая ўвага - дысцыпліне, тэхналогіям, адказнасці. Хлебаробы не падводзяць - сушыльныя комплексы загружаны кругласутачнай працай.