У Беларусі намалочана 680 тысяч тон збожжа

19 июля 2019

Пасля зацяжных дажджоў надвор'е нармалізавалася і дало аграрыям магчымасць працаваць у поўную сілу. Па краіне ўжо намалочана 680 тысяч тон збожжа. У лідарах - Брэсцкая і Гомельская вобласці. Уборку пачалі і ў самым паўночным - Віцебскам рэгіёне. І сёння тут з'явіўся першы тысячнік. Камбайнер Глубоцкай інтэграцыйнай структуры Сяргей Зелянкевіч намалаціў сваю першую тысячу тон на палях Браслаўшчыны. Пакуль жніво ў вобласці ідзе ў 12 раёнах. Астатнія павінны ўліцца ва ўборачную ў найбліжэйшы час. У лідарах - Глубоцкі, Браслаўскі і Шаркаўшчынскі раёны.

Іван Барыс, начальнік упраўлення камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама: "У бягучым годзе нам неабходна ўбраць 354 тысячы гектараў зерневых і зернебабовых культур. Убрана 240 гектар. Намалочана 6400 тон".

На прадпрыемстве "Белавежскі" Камянецкага раёна - абмалацілі ўжо больш як 60% плошчаў. На палях, акрамя ўсёй уласнай тэхнікі, працуюць і з суседніх арганізацый. Сярэдні тэмп па краіне зараз 9%. У лідарах - Брэсцкая вобласць. Там убралі чвэрць зерневых. А на апошнім месцы традыцыйна паўночныя рэгіёны. У Віцебскай вобласці толькі нядаўна пачалі ўборку і пакуль сабралі адзін працэнт.

Акрамя зерневых, у краіне актыўна ўбіраюць і гародніну. На палях паспела бульба, агуркі, морква і капуста. Больш падрабязна аб уборачнай-2019 наш рэпартаж у "Галоўным эфіры" ўжо ў гэтую нядзелю.