У Беларусі пачынаецца ўборачная кампанія

15 июля 2014

У Беларусі плаўна пачынаецца ўборачная кампанія, камбайны працуюць на палях ужо пяці абласцей. У лідарах па-ранейшаму Брэсцкі рэгіён. Сур'ёзна дадала Гомельская вобласць. У Мінскай нарыхтоўку збожжа пачалі адзінкавыя гаспадаркі. Першыя гектары ўбраныя ў гаспадарках Магілёўскай вобласці. Адзіным пакуль не задзейнічаным застаецца Віцебскі рэгіён. Там уборку пачнуць у найбліжэйшыя дні. Сёлета сярэдняя ўраджайнасць па краіне вышэй, чым летась. Самы высокі паказчык па традыцыі ў гаспадарках Гродзенскай вобласці.