Гэтая інфармацыя з'явілася на сайце вытворчага аб'яднання Беларуснафта. Работы будуць праводзіцца на базе Рэчыцкага радовішча. Зараз там ужо робіцца першая свідравіна, якая вызначыць перспектыўнасць пошукаў.
Віталь Краснабаеў з падрабязнасцямі. Рэчыцкае радовішча. Менавіта адсюль роўна 50 гадоў таму пачалася гісторыя беларускай нафтаздабычы. І вось праз час тут спрабуюць знайсці ўжо нафту сланцавую.
У адрозненне ад звычайнай гэтая нафта залягае ў пластах пароды з нізкай шчыльнасцю і цяжкай праходнасцю. Зараз спецыялісты робяць першую свідравіну. На яе базе зробяць гідраразрыў пласта. Такім чынам нафтавікі плануюць вызначыць наяўнасць або адсутнасць радовішча сланцавай нафты.
Андрэй Цыганкоў, геолаг: Яна не адрозніваецца ад звычайнай нафты па складзе. Гэта тая ж прыродная нафта, якая захоўваецца не ў вялікіх рэзервуарах, якія называюць пастакамі або калектарамі, а захоўваецца вось у гэтых мікрашчылінах шчыльных парод. Адпаведна і спосаб здабычы ў іх адрозніваецца. Гэтае адзінае адрозненне гэтай нафты.
У свеце ёсць тэхналогіі па здабычы сланцу, але ў Беларусі яны яшчэ не прымяняліся. Нафтавікі толькі пачынаюць асвойваць такія методыкі, якія патрабуюць дбайнага выбару абсталявання і падрыхтоўкі. Эксперты падлічылі, што запасы сланцавай нафты ў свеце складаюць прыкладна 3 трыльёны барэляў.
Зараз асноўная задача спецыялістаў - знізіць кошт па яе здабычы і максімальна падняць узровень яе рэнтабельнасці.














