У Беларусі пачалася ўборачная кампанія

1 июля 2013

Аграрыі Гомельскай вобласці прыступілі да выбарачнай уборкі рапсу. А вось гарох ужо прыбіраюць масава.


Віталь Краснабаеў даведаўся, ці будуць беларусы з галоўным кампанентам навагодняга аліўе айчыннай вытворчасці. Гэты галандзец у поле выходзіць толькі раз на сезон. Але працуе месяц без перапынкаў. І сумленна. Пасля яго на полі ні гарошыны. Затое бункер на дзве з паловай тоны напаўняе за паўгадзіны. Вадзім Адайскі на камбайне - чацвёрты год. Прызнаецца, што ўборка гароху даецца цяжэй за ўсё.


У гэтай гаспадарцы гарохам займаюцца не першы год. Пачыналі з невялікай плошчы - дзесяці гектараў. Цяпер яна павялічылася больш чым удвая. Адпаведна набрала вагу і ўраджайнасць.


Працэс вырошчвання гароху - справа няпростая. Яго высаджваюць, як толькі дазваляе глеба. Але не адразу на ўсёй плошчы, а так званай этажэркай. Кожнае поле з розніцай на пяць - сем дзён. Адпаведна так палі і падыходзяць.


Убіраць гарох часта даводзіцца кругласутачна. Культура хутка спее. І, як кажуць аграномы, старэе. А паспець сабраць гарох трэба зялёным і сакавітым.


З поля - адразу у цэх перапрацоўкі. Без хвіліны прастою. Інакш якасць будучага кампанента аліўе будзе пад пагрозай. Для кансервавай галіны Гомельскай вобласці гарох - культура стратэгічная. Калі атрымаўся гарохавы сезон, значыць, атрымаўся ўвесь сезон перапрацоўкі. Колькасць умоўных бляшанак, што пойдуць у продаж з гэтага завода, ідзе на мільёны.


Праўда, пакаштаваць ужо кансерваваны гарох новага ўраджаю адразу не атрымаецца. Ён павінен яшчэ два тыдні адстаяцца. Гэта - таксама тэхналогія.