У Беларусі пачалася пасяўная кампанія - паўднёвыя рэгіёны ўжо ў палях

26 марта 2022
Эксперыментальныя палі з цукровым бураком, нечаканы come-back зімы на поўначы краіны і тры складальнікі: тэхналогія, тэхніка, працавітасць. У Беларусі пачалася вясенне-пасяўная кампанія.

Жыхары паўднёвых раёнаў ужо ў палях. На поўначы  аграрыяў стрымлівае надвор'е. Агароднікі Віцебскай вобласці ўпершыню паспрабуюць вырасціць цукровыя буракі. У эксперыменце будуць задзейнічаны Дубровенскі, Талачынскі і Аршанскі раёны. Усяго пад сельскагаспадарчыя культуры ў паўночным рэгіёне  аддадуць 770 тысяч гектараў зямлі. З іх пад збожжавыя і зернебабовыя  амаль палова. Завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі. У некаторых гаспадарках гатоўнасць парку  складае амаль 100 %. У гэтым сезоне  складаны рамонт на сябе ўзялі  пункты сэрвіснага абслугоўвання агрэгатаў. Па краіне іх больш за 60.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя