У Беларусі пачалася пасяўная кампанія

15 апреля 2013

Паўднёвыя раёны Гомельскай вобласці  прыступілі да сяўбы аўса - з гэтай культуры традыцыйна пачынаецца аграрны сезон. Затым да жыхароў поўдня далучацца механізаваныя атрады цэнтральных раёнаў вобласці. А вось у Гродзенскім рэгіёне снег з палёў сыдзе толькі ў канцы тыдня. Тут пасяўная пройдзе ў сціснутыя тэрміны. Завершыцца кампанія ў краіне 10 мая. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, усе гаспадаркі забяспечаныя тэхнікай, палівам, насеннем і ўгнаеннямі.