У Беларусі набірае абароты ўборачная кампанія

21 июля 2018

На сёння намалочана амаль 600 тысяч тон збожжа. Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў аб'явіла дабрачынную акцыю "Дапамога прафсаюзаў - у гарачы час!". Падставай сталі вынікі праверак. Прафактыў праінспектаваў гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай кампаніі. Сярод выяўленых праблем - частковая адсутнасць спецадзення і неналежныя бытавыя ўмовы. Парушэнні правілаў аховы працы частка гаспадарак змагла ўхіліць сваімі намаганнямі, а астатнім прафсаюзы прапанавалі дапамогу. Так, на старце акцыі прафактыў вобласці з падарункамі наведаў Лоеўскі раён. Чатыром сельгаспрадпрыемствам тут перадалі воданагравальнікі, мікрахвалевыя печы і новыя камплекты спецадзення.

На наступным тыдні прадстаўнікі абласнога аб'яднання прафсаюзаў адправяцца з падарункамі ў Кармянскі раён.