У Беларусі на працягу двух месяцаў фіксуюць дэфляцыю

12 сентября 2017

У Беларусі на працягу двух месяцаў фіксуюць дэфляцыю, гэта значыць, што падзенне цэн назіралася ў ліпені і жніўні.

І гэта для Беларусі своеасаблівы рэкорд. Харчовыя тавары ў апошні месяц лета патаннелі амаль на 2 %. А нехарчовыя, наадварот, трохі дадалі ў цане, як і паслугі. Але нязначна, у межах трох дзясятых і чатырох сотых працэнта. Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што на захаванне дэфляцыі адбілася сезоннасць і разнастайнасць садавіны і агародніны на беларускім рынку. Цэннікі на шматлікія з іх знізіліся на траціну, а то і напалову.

З пачатку года інфляцыя ў Беларусі адзначаецца на ўзроўні 2 з паловай працэнтаў. Да канца года яна, на думку фінансавых аналітыкаў, не перавысіць 6 %.