У Беларусі сур’ёзна зменіцца кантроль у бізнес-асяроддзі

17 октября 2017

Дзяржкантроль пераходзіць на новы рэжым праверак бізнесу. Планавыя адменяць, а пералік падстаў для іх значна скароцяць.

Учора Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ, які стане часткай вялікага пакета дакументаў па лібералізацыі бізнесу. З новага года прыйсці на прадпрыемства кантралёры змогуць, толькі калі дакладна ведаюць пра парушэнні. А праз год падставай для праверкі стануць высокія рызыкі невыканання закона з боку прадпрымальніка. Інфармацыя будзе адкрытай. Яе размесцяць на сайце Дзяржкантролю. Спецыялісты больш не змогуць выносіць загады аб прыпыненні працы кампаній - зараз гэта можна зрабіць толькі ў судовым парадку. Новыя правілы кантролю над бізнесам заробяць з 1 студзеня.