У Беларусі да 2017 года могуць з'явіцца віртуальныя банкі

17 ноября 2015

Пра гэта заявілі прадстаўнікі IT-сектара на канферэнцыі па развіцці банкаўскіх тэхналогій. Паводле слоў удзельнікаў, да канца наступнага года ўсе банкі будуць аказваць паслугі інтэрнэт-банкінгу. А 17-ы і 18-ы гады - паказальныя для банкаўскай сферы. Ва ўстановах застануцца старшыня, бухгалтар і айцішнік, г.з. поўны пераход на анлайн-паслугі. На думку прадстаўнікоў Нацбанка, паспяховым і карысным для рынку стане ўказ аб развіцці лічбавых тэхналогій у Беларусі. Дакумент павінен быць прыняты ўжо ў найбліжэйшы час.

Аляксандр Сотнікаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "Асноўнымі новаўвядзеннямі гэтага ўказа з'яўляецца міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі. Яна дазволіць любому грамадзяніну Беларусі, ідэнтыфікаваўшыся ў аддзяленні банка, прыйшоўшы з пашпартам, прад'явіўшы яго і зафіксаваўшы сябе, як кліента банка любога, г.з. з дапамогай дыстанцыйнага банка абслугоўвання, сеткі Інтэрнэт любы жыхар нашага раённага горада зможа атрымліваць паслугі і набываць банкаўскія тавары ў любога банка Рэспублікі Беларусь незалежна ад таго, знаходзіцца гэты банк, фізічна яго аддзяленне, у гэтым населеным пункце альбо не знаходзіцца".

Ужо заўтра ў Мінску адбудзецца міжнародны форум па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БанкІТ". Ён прадоўжыцца тры дні. На мерапрыемства ўжо зарэгістравалася каля тысячы 300 удзельнікаў. У апошні дзень форуму будзе падпісаны дакумент, які вызначыць развіццё сферы IT у Беларусі на найбліжэйшую будучыню.