У Беларусі рыхтуецца праграма развіцця канкурэнцыі на пяць гадоў

3 марта 2017

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю будзе стымуляваць канкурэнцыю ў галінах-манапалістах, напрыклад электра- і паштовай сувязі. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік ведамства Уладзімір Калтовіч. Недатыкальнымі застануцца сферы сацыяльнай скіраванасці ЖКГ і грамадскі транспарт. Усё гэта дасць спажыўцу права выбару і прывядзе да паніжэння цэн і бюджэтных выдаткаў. У Беларусі зараз рыхтуецца праграма развіцця канкурэнцыі на пяць гадоў. Для гэтага створана рабочая група, куды ўвайшлі і чыноўнікі, і прадстаўнікі бізнесу. Сутнасць дакумента - каб развіццё канкурэнцыі на рынку стала прыярытэтам усіх органаў улады. Пры гэтым падтрымка айчынных прадпрыемстваў у цэлым і падтрымка толькі дзяржкампаній - абсалютна розныя рэчы. Апошняе робіць інвестыцыі ў малы бізнес бесперспектыўным. А сёння ў краіне ўзяты курс на лібералізацыю бізнесу.

Таксама на калегіі размова ішла пра выкананне антыінфляцыйнай праграмы, дэдоларызацыі эканомікі краіны, забеспячэння стабільнасці на спажывецкім рынку.