У Беларусі штогод здабываюць каля 2 млн тон торфу

21 декабря 2021

У Беларусі штогод здабываюць каля двух мільёнаў тон торфу. Аб гэтым паведамілі ў Мінэнерга. Праводзіцца мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў торфапрадпрыемстваў з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і тэхналогій, укараняюцца новыя метады распрацоўкі тарфяных палёў. За апошнія 12 гадоў на развіццё тарфяной прамысловасці Беларусі накіравана больш як 320 мільёнаў рублёў. Перспектыўныя кірункі павелічэння збыту тарфяной прадукцыі - перавод кацельняў ЖКГ з прыроднага газу на торф.

Усяго ў паліўна-энергетычны баланс Беларусі ў найбліжэйшыя 5 гадоў будзе залучана каля 3,5 мільёна тон тарфяной паліўнай прадукцыі.