У Беларусі дапоўнілі ўказ аб дэнамінацыі. Змяненні носяць тэхнічны характар

20 сентября 2018

Сёння іх замацаваў указ Прэзідэнта. Зменяць малюнкі архітэктурных будынкаў - размесцяць актуальныя! На банкноце наміналам 50 рублёў надпісы прывядуць у адпаведнасць з новай рэдакцыяй правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Нацбанк правёў працу і па аптымізацыі ахоўнага комплексу банкнот. Выкарысталі ўсе сродкі, каб адрозніць сапраўдныя купюры можна было без спецыяльнага абсталявання.

Банкноты 2009 года будуць заставацца законным аплатным сродкам. Дадатковы друк грошай не азначае павелічэння грашовай масы, бо банкі за новыя банкноты пералічаць Нацбанку іх безнаяўны эквівалент.