У Беларусі павінны быць створаныя ўсе ўмовы для аказання комплексу паслуг прыдарожнага сэрвісу

12 апреля 2016

Такую задачу паставіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на прэзідыуме Савета Міністраў. Размова ішла пра адкрыццё новых пунктаў харчавання, аўтазаправачных станцый, СТА, гасцініц, стаянак і кемпінгаў.

Найбольшы дэфіцыт сёння ў прыдарожным сэрвісе адчуваюць кафэ, да 2020 года па краіне плануюць пабудаваць 158 пунктаў харчавання. Як адзначыў прэм'ер, гэта не толькі эканамічны складальнік - экспарт паслуг, але і імідж краіны. Беларусь - гэта скрыжаванне міжнародных транспартных калідораў захад-усход і поўнач-поўдзень.

Андрэй Кабякоў, Прэм'ер-міністр Беларусі: "Штогод у краіне ўводзяцца пасля будаўніцтва і рэканструкцыі аб'екты прыдарожнага сэрвісу, што дазваляе ствараць новыя рабочыя месцы і пашыраць спектр паслуг. Варта адзначыць, што тэмпы будаўніцтва новых аб'ектаў не скараціліся, і актыўны ўдзел у гэтым працэсе прымаюць замежныя інвестары. У выніку зараз на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах мы маем больш як 1,7 тыс аб'ектаў рознай спецыялізацыі".

У Беларусі сфарміраваная нарматыўна-прававая база па забеспячэнні ўмоў для развіцця наяўных і будаўніцтва новых аб'ектаў уздоўж аўтадарог. Гэта і дзяржпраграма, а таксама генеральная схема забудовы да 2020 года. Але галоўнае на сёння - павышэнне якасці паслуг.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя