У Беларусі cкошана 26 % плошчаў з збожжавымі

31 июля 2015

Амаль два мільёны тон збожжа! У Беларусі прадаўжаецца масавая ўборка хлеба. Скошана 26% плоошчаў. Намалот на сёння - адзін мільён 992 тысячы тон. Ураджайнасць 33 з паловай цэнтнеры з гектара. Актыўней за ўсіх працуюць паводле традыцыі Брэсцкі і Гомельскі рэгіёны - 565 і 498 тысяч тон новага ўраджаю адпаведна. Іх даганяе сталічная вобласць - амаль 370 тысяч тон збожжа. Ледзь адстае Гродзенская - тут, дарэчы, самая высокая ўраджайнасць. Замыкае спіс Віцебскі рэгіён.