У Беларусі будуць выпускаць увесь аб'ём аўтабензінаў згодна з еўрастандартам

30 января 2015

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ўжо сёлета будуць выпускаць увесь аб'ём аўтабензінаў у адпаведнасці з патрабаваннямі еўрапейскага стандарту. Вытворчасць такой колькасці 95 Еўра бензіну стане магчымым пасля ўвядзення камбініраванай устаноўкі. З рэалізацыяй інвестпраектаў на прадпрыемстве сёння азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі. Андрэй Кабякоў высока ацаніў магчымасці завода, а таксама адзначыў, што мадэрнізацыю тут правялі своечасова і з перспектывай на прыбытак.

Яшчэ адно прадпрыемства ў Гомельскай вобласці, якое сёння наведаў прэм'ер, - Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат. Тут пачалі выпуск цеплаізаляцыйных пліт з дрэўнага валакна. Цэх па яго вытворчасці пакуль адзіны на прасторах СНД. Унікальная для нашага рэгіёна прадукцыя вызначаецца высокай якасцю і лічыцца экалагічна чыстай. Патэнцыял завода Андрэй Кабякоў ацаніў як высокі.