У Беларусі актыўным ходам ідзе пасяўная

21 апреля 2013

У Магілёўскай вобласці першымі сяўбу ярыны пачалі ў СВК Дуброва Касцюковіцкага раёна. Стан глебы дазваляе засяваць больш за 45 гектараў за суткі. Каб улажыцца ў неабходныя агранамічныя тэрміны, людзі працуюць у дзве змены.


Больш за 100 гектараў ярыны пасеяна ўжо і ў Віцебскай вобласці. Масавая сяўба ў рэгіёне пачнецца ў сярэдзіне наступнага тыдня. На працягу 5 дзён у пасяўную ўключацца ўсе раёны. Адначасова з сяўбой вядзецца падкормка азімых культур.