У Беларусі актыўна працягваецца пасяўная кампанія

10 апреля 2015

Усяго ярыной засеяна больш за дзве траціны плошчаў. Поўнасцю справіліся з заданнем аграрыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. У Гродзенскай і Мінскай застаюцца незасеянымі каля чвэрці плошчаў. Планку ў 50 працэнтаў ужо пераадолелі магілёўскія хлебаробы. Замыкае спіс самы паўночны рэгіён. Тут пад збожжавымі пакуль крыху больш як 23 тысячы гектараў.