Аграрыі задалі добры тэмп. На сёння ўбраная пятая частка ўраджаю збожжа. Вага каравая паўтара мільёна тон. Ураджайнасць - больш як 32 цэнтнеры з гектара. Традыцыйна самая высокая - у Гродзенскай вобласці. У лідарах жніва паўднёвыя рэгіёны краіны. Затым ідзе Мінская вобласць - амаль 300 тысяч тон хлеба. Ледзь адстае Магілёўскі і Гродзенскі рэгіён - 193 і 171 тысячы тон адпаведна. Паўночны рэгіён пакуль толькі паскарае тэмпы. Завяршыць жніво аграрыі Беларусі плануюць да сярэдзіны жніўня.
У Беларусі актыўна ідзе ўборка хлеба.
29 июля 2015