У Беларусі 250 малочна-таварных ферм не паспяваюць завяршыць мадэрнізацыю

13 ноября 2014
У іншым вектары сельскай гаспадаркі ўсё яшчэ актуальныя праблемы па мадэрнізацыі. Работы не завяршылі яшчэ 250 малочна-таварных комплексаў па ўсёй краіне. Паводле маштабнай праграмы, мадэрнізаваць неабходна больш за тысячу ферм. Гэтае пытанне рэгулярна паднімаецца і на вышэйшым узроўні. Аднак дагэтуль далёка не ўсе комплексы паўнавартасна ўзаемадзейнічаюць з новымі тэхналогіямі.

У прычынах разбіралася Наталля Кезік.

Рамонт, які доўжыцца два гады. Пустыя даільныя залы, а вакол будаўнічае смецце. Пра тое, што тут на ферме ідзе мадэрнізацыя, можна здагадацца толькі па фасадах будынкаў. Усярэдзіне ж комплексу пакуль разруха.

Запуск гэтага малочна-таварнага комплексу пераносілі ўжо двойчы. Апошні тэрмін - 1 студзеня наступнага года. Нягледзячы на тое што на завяршэнне рэканструкцыі засталося меней за два месяцы, будаўнікі працягваюць тут аздабляльныя работы.

Асноўная прычына зацяжнога рамонту - адсутнасць грошай. Але, паводле слоў дырэктара, ужо зараз падпісаны дагавор на куплю абсталявання, ёсць усе будматэрыялы, здавалася б, застаецца толькі працаваць. Але ў дзень праверкі на аб'екце будаўнікоў не было: увесь гэты тыдзень у іх выхадныя.

Аляксандр Барышнікаў, дырэктар раённага сельгаспрадпрыемства: Замарозілі будаўніцтва, трохі запаволенымі тэмпамі вялося праз недахоп уласных грашовых сродкаў, зараз заканчэнне будаўніцтва вядзем за свой кошт, засталіся ўнутраныя аздабляльныя работы, заліванне падлог.

Новае абсталяванне і рамонт на гэтай ферме каштавалі адзінаццаць мільярдаў рублёў. І гэта апраўдана. Каровы ўжо навучыліся станавіцца ў чаргу да робата - тэхніка сустракае іх кожныя 8 гадзін. Дзякуючы такому падыходу колькасць малака на комплексе павялічылася роўна ў два разы. Але галоўнае, мадэрнізацыя вырашыла кадравае пытанне. Зараз на ферме працуюць усяго восем чалавек.

Арсень Жыхар, галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства: Праблема была кадравая, прыходзілася часта шукаць даярак, кароў жа трэба даіць рэгулярна, і таму прыйшлося нам займацца рэканструкцыяй.

Праз год пасля мадэрнізацыі зарабілі адзінаццаць мільярдаў. Яшчэ праз два комплекс акупіцца цалкам. Каб зрабіць рамонт, спатрэбілася паўгода, бо кіраўнікі разумелі: з кожным пратэрмінаваным днём кошт будзе расці.

Хутчэй за ўсё, не паспеюць завяршыць рэканструкцыю 250 малочна-таварных ферм з запланаваных 1200. Але турбуе спецыялістаў і іншая праблема: ёсць мадэрнізаваныя комплексы, дзе прадукцыйнасць імкліва зніжаецца, а некаторыя фермы дагэтуль пустуюць, замест таго каб задзейнічаць сучасны комплекс максімальна.