У Беларусь з дзелавым візітам прыбылі прадстаўнікі буйнога бізнесу Мазамбіка

17 января 2014

Прадпрымальнікаў цікавіць вопыт у сферы азотных і калійных угнаенняў і аўтамабільная прамысловасць. Сёння госці наведалі БелАЗ. У савецкія часы самазвалы пастаўляліся ў гэту паўднёваафрыканскую дзяржаву, і зараз ёсць магчымасць аднавіць супрацоўніцтва. Удзельнікам дэлегацыі з Мазамбіка паказалі найбуйнейшы ў свеце самазвал грузападымальнасцю 450 тон і нават далі магчымасць праехаць у кабіне адной з мадэляў.


Пасля экскурсіі на БелАЗе, дэлегацыя накіравалася на Мінскі аўтамабільны завод. Гасцей цікавіць магчымасць стварэння ў Мазамбіку сумеснай зборачнай вытворчасці.