У Беларусь прыбывае член брытанскай каралеўскай сям'і Майкл Кенцкі

10 октября 2016

Сёння ў Беларусь з рабочым візітам прыбывае член брытанскай каралеўскай сям'і Майкл Кенцкі. Прынц плануе правесці сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, наведаць Парк высокіх тэхналогій. Таксама ў праграме знаходжання - наведванне мемарыяльнага комплексу "Хатынь", Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага мастацкага музея.

Беларускае МЗС выказвае  спадзяванне, што такая шырокая праграма знаходжання прынца Кенцкага ў нашай краіне паспрыяе развіццю гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва Мінска і Лондана.