У Беларусь прыбыла парламенцкая дэлегацыя Індыі

20 мая 2013

Узначаліў яе спікер народнай палаты. У праграме чатырохдзённага візіту - сустрэчы на вышэйшым узроўні, наведванне буйных прамысловых вытворчасцяў і лекцыя для студэнтаў Акадэміі кіравання. Плануецца, што беларускія і індыйскія парламентарыі падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве паміж палатамі дзвюх краін. Індыя з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі ва ўсім азіяцкім рэгіёне. Узаемны тавараабарот летась наблізіўся да паўмільярда долараў. Беларусь і Індыя прытрымліваюцца падобных поглядаў на найважнейшыя праблемы сусветнага парадку дня.