У Баку сёння адкрываецца азербайджана-беларускі бізнес-форум

17 октября 2017

У Баку дзелавыя колы дзвюх краін збяруцца, каб абмеркаваць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы. Сёння тут адкрыецца бізнес-форум. У ім возьмуць удзел больш за 15 беларускіх кампаній. Адзначым, тавараабарот паміж краінамі за 8 месяцаў гэтага года склаў амаль 100 мільёнаў долараў. Аснова беларускага экспарту - тавары машынабудавання, дрэваапрацоўкі, шыны, прадукты харчавання, лекі. Мы купляем вырабы з алюмінію, прадукцыю нафтахіміі і сельскай гаспадаркі.