У Анкары сёння пройдзе пасяджэнне беларуска-турэцкай міжурадавай камісіі

11 апреля 2019

Сярод ключавых тэм збалансаванасць тавараабароту, перспектывы прамысловай кааперацыі, інвестыцыі і адкрыццё рынку для новых беларускіх тавараў. Аб'ём тавараабароту апошнія гады практычна дасягнуў мільярда долараў. Тым не менш урады дзвюх краін упэўненыя, што ёсць рэзервы ў IT, машынабудаванні, вытворчасці медтэхнікі і электраабсталявання.

Андрэй Савіных, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі: "І Беларусь, і Турцыя асаблівую ўвагу надаюць прамысловаму развіццю, таму што рэальны сектар практычна фарміруе дабрабыт нацыі. Для Беларусі гэта стварэнне сумесных прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу, г.з. гатовай тэхнікі. Для турак сур'ёзныя перспектывы ў вытворчасці аўтакампанентаў у Беларусі для ЕАЭС у цэлым і для нашай прамысловасці. Перспектывы ў вытворчасці тавараў народнага спажывання".

Яшчэ адзін кірунак - пастаўкі беларускага мяса. Сёння мы прадаём нашу ялавічыну ў 11 краін. Неўзабаве зялёнае святло можа загарэцца і для турэцкага рынку.