У. Андрэйчанка: Беларусь па-ранейшаму нацэленая на ўмацаванне сувязяў з усімі замежнымі партнёрамі

19 ноября 2020

Беларуская эканоміка здольная працаваць у складаных, часам непрадказальных умовах. Так, з чэрвеня ВУП паступова аднаўляецца і за 10 месяцаў практычна зраўняўся з леташнімі вынікамі. Лічбы прывёў спікер ніжняй палаты парламента на чарговай сесіі. Захоўваецца збалансаванасць у знешнім гандлі. Атрымалася не толькі стабілізаваць валютны рынак, але і забяспечыць рост рэальнай заработнай платы. Працягваюць стабільна працаваць і нашы прадпрыемствы, у тым ліку на экспарт. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, Беларусь па-ранейшаму нацэлена на ўмацаванне сувязяў з усімі замежнымі партнёрамі.