У Алматы адкрылася выстава Made in Belarus

9 апреля 2019

Патэнцыял беларускай эканомікі ў гэтыя дні прэзентуюць казахстанскаму бізнесу. 

Сёння ў Алматы адкрылася выстава лепшых вытворцаў нашай краіны Made in Belarus. Найбуйнейшы павільён горада ператварыўся ў беларускі дом, аб'яднаўшы больш за 300 брэндаў ад шырокай машынабудаўнічай лінейкі да прадуктаў харчавання і лекавых прэпаратаў. Казахстан - буйны гандлёвы партнёр для Беларусі. Краіны паставілі новую планку ў гандлі - мільярд долараў у гадавым аб'ёме. Выстава ўмацуе ўзаемныя гандлёвыя сувязі прадпрыемстваў, а сумесны бізнес-форум дапаможа ў рашэнні гэтай задачы. У яго рамках абмяркуюць пытанні вытворчай кааперацыі. Добрыя перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў у сельгассферы, горназдабыўной прамысловасці. 

Выстава беларускіх вытворцаў у Алматы - гэта ўжо пятае мерапрыемства пад назвай Made in Belarus. Такі фармат спрыяе прасоўванню беларускага экспарту.