У Актуальным інтэрв'ю - Аляксандр Максіменка - дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу дзяржкантролю

21 мая 2013

Сёння ў Мінску пачынае работу пленарнае пасяджэнне Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. Менавіта гэтая структура нязменна пакідае за сабою права змагацца з ценявымі грашовымі махінатарамі. Нездарма фінансавая разведка любой краіны лічыцца самым закрытым ведамствам. Менавіта гэтай арганізацыі сёння прыходзіцца збіваць апетыты лжэпрадпрымальніцкіх структур.

Усё, што вы не ведалі пра адно з самых закрытых беларускіх ведамстваў - фінансавую разведку -  сёння ў Актуальным інтэрв'ю ў рамках інфармацыйнага канала Панарама. Заслону таямніц прыадкрые дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу дзяржкантролю Аляксандр Максіменка.