У агракамбінаце "Ждановічы" плануюць атрымаць 4 000 тон яблыкаў і груш

8 сентября 2020
Сезон збору яблыкаў у сельгаспрадпрыемствах і фермерскіх гаспадарках. У агракамбінаце "Ждановічы" плануюць атрымаць 4 000 тон пладоў. Збіраць ураджай дапамагае спецыяльная тэхніка - новая самаходная платформа. За дзень да 20 кантэйнераў, а гэта 5 тон яблыкаў. На сартаванне і захоўванне паступаюць і грушы. Добры ўраджай сёлета дае гатунак "чараўніца". Вітамінавая беларуская прадукцыя запатрабаваная на ўнутраным рынку, а таксама ідзе на экспарт. У агракамбінаце "Ждановічы" і самая вялікая ў краіне - 47 гектараў - плантацыя чарнаплоднай рабіны. За дзень тут збіраюць да 10 тон ароніі. Каштоўную ягаду ў асноўным экспартуюць.