Экспарт сельгаспрадукцыі Беларусі за 5 гадоў, да 2025 года, плануюць нарасціць да 7 мільярдаў долараў. Пра гэта ў "Галоўным эфіры" заявіў кіраўнік Мінсельгасхарча Іван Крупко. Нават у 2020 пры закрытых на час межах краін-партнёраў нашы прадукты карысталіся высокім попытам на знешніх рынках. У спісе пакупнікоў з'явіліся 10 новых краін. Гэта дзяржавы з Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Забяспечваецца і ўнутраная харчовая бяспека.
За студзень-лістапад тэмп росту сельгаспрадукцыі павялічыўся на 5 % да леташняга перыяду. Раслінаводства прырасло на 6 %, жывёлагадоўля - больш як на 4,5.













