У 2020 годзе Мінск выйдзе на сярэднееўрапейскія паказчыкі развіцця гандлю

21 января 2015
Праз пяць гадоў ў сталіцы адкрыюць 425 магазінаў. Акрамя гэтага, пачнуць працу 260 рэстаранаў і кафэ. Такім чынам, рэалізацыя плана Мінгарвыканкама дазволіць павялічыць канкурэнцыю на рынку тавараў і паслуг грамадскага харчавання. Вырасце не толькі якасць абслугоўвання, плануецца паступовае зніжэнне цэн.

Дарэчы, у апошнія некалькі гадоў назіраецца тэндэнцыя аб зніжэнні парушэнняў заканадаўства аб абароне праў спажыўцоў.